Пяць і болей — порт для GNOME калісьці папулярнай камп'ютарнай гульні. Складайце лініі з пяці і болей аб'ектаў аднаго колеру, каб яны знікалі і налічваліся балы. Каб атрымаць больш балаў, складайце лініі з як мага большай колькасці аб'ектаў.
Пасля кожнага ходу з'яўляюцца новыя аб'екты. Гуляйце да тае пары, пакуль дошка цалкам не запоўніцца!