Выдаліце з дошкі як мага больш плітак. Націсніце на групу плітак аднаго колеру – яна знікне, а на вызваленае месца ўпадуць іншыя. Адзіночную плітку выдаліць немагчыма, за ачыстку вялікай групы плітак, а таксама ачыстку ўсёй дашкі, даецца значна больш балаў.
Swell Foop вельмі хуткая гульня, але яе можна падоўжыць, калі павялічыць памер дошкі.