Dolphin - гэта кіраўнік файлаў KDE, які дазваляе вам перамяшчацца і праглядаць змесціва вашых цвёрдых дыскаў, USB-назапашвальнікаў, SD-картак і інш. Ствараць, перамяшчаць або выдаляць файлы і каталогі проста і хутка.
Dolphin змяшчае мноства функцый для павышэння прадукцыйнасці, якія дапамогуць захаваць ваш час. Некалькі ўкладак і функцыя падзеленага выгляду дазваляюць перамяшчацца па некалькіх каталогах адначасова, і вы можаце перацягваць файлы паміж размяшчэннямі, каб перамяшчаць або капіяваць іх. Меню пры націсканні правай кнопкі мышы ў Dolphin змяшчае мноства хуткіх дзеянняў, якія дазваляюць сціскаць, абагульваць і дубляваць файлы. Вы таксама можаце дадаць свае ўласныя дзеянні.
Dolphin лёгкаважны, але вы можаце падладзіць яго пад свае патрэбы. Гэта азначае, што вы можаце кіраваць файламі менавіта так, як хочаце. Dolphin падтрымлівае тры розныя рэжымы выгляду: класічную сетку, падрабязны выгляд, выгляд дрэва. Вы таксама можаце наладзіць большасць паводзін Dolphin.
Dolphin можа паказваць файлы і каталогі з многіх воблачных сэрвісаў і іншых адлеглых машын, нібыта яны знаходзяцца на вашым працоўным стале.
Dolphin пастаўляецца з убудаваным тэрміналам, які дае магчымасць запускаць каманды ў бягучым каталозе. Вы можаце яшчэ больш пашырыць магчымасці Dolphin з дапамогай магутных убудоў, каб падладзіць праграму да вашага працоўнага працэсу. Вы можаце выкарыстоўваць убудову інтэграцыі з git для ўзаемадзеяння са сховішчамі git або ўбудову Nextcloud для сінхранізацыі вашых файлаў у інтэрнэце і многае іншае.