digiKam - гэта магутная праграма для кіравання лічбавымі фотаздымкамі з адкрытым зыходным кодам, якая працуе ў Linux, Windows і MacOS. Праграма мае вялікі набор інструментаў для імпартавання, кіравання, рэдагавання і абмену фотаздымкамі і файламі ў фармаце RAW. digiKam мае сродкі для лёгкай перадачы фотаздымкаў, негатываў і відэа непасрэдна з камеры і вонкавых назапашвальнікаў (SD-картак, USB-дыскаў і г. д.). Ёсць магчымасць наладжваць параметры і правілы імпартавання, якія апрацоўваюць і парадуюць элементы падчас выканання працэсу.
digiKam арганізуе фотаздымкі, негатывы і відэа ў альбомы. Таксама праграма мае магутныя інструменты пазначэння, якія даюць магчымасць прызначаць фотаздымкам і негатывам тэгі, адзнакі і адмеціны. Пасля вы можаце выкарыстоўваць функцыю фільтравання, каб хутка знайсці элементы, якія адпавядаюць пэўным крытэрыям.
У дадатак да функцыі фільтрацыі, digiKam мае магутныя магчымасці пошуку, з дапамогай якіх можна шукаць файлы ў бібліятэцы фотаздымкаў па шырокім дыяпазоне крытэрыяў. Вы можаце шукаць фотаздымкі па тэгах, адмецінах, адзнаках, даных, месцазнаходжанні і нават пэўных метаданых EXIF, IPTC або XMP. Таксама вы можаце аб'яднаць некалькі крытэрыяў для больш вузкага пошуку. Для апрацоўвання змесціва тэгаў метаданых з файлаў digiKam выкарыстоўвае бібліятэку Exiv2.
digiKam можа апрацоўваць файлы негатываў (raw) і выкарыстоўвае для дэкадавання цудоўную бібліятэку LibRaw. Бібліятэка актыўна падтрымліваецца і рэгулярна абнаўляецца для падтрымкі апошніх мадэляў камер. digiKam таксама можа кіраваць відэафайламі. Для вымання метаданых і прайгравання мультымедыя праграма выкарыстоўвае бэкэнды FFmpeg.
Праграма мае шырокі набор інструментаў для рэдагавання. Гэта асноўныя інструменты для падладжвання колераў, абразання і павышэння рэзкасці, а таксама інструменты для падладжвання крывых, панарамнага сшывання і многае іншае. Адмысловы інструмент на базе бібліятэкі Lensfun дае магчымасць аўтаматычна ўжываць карэкцыю аб'ектыва да выяў.
Дадатковы функцыянал у digiKam рэалізаваны з дапамогай набору інструментаў на аснове механізму ўбудоў (DPlugins для digiKam Plugins). Можна напісаць убудовы для імпартавання і экспартавання змесціва ў вэб-сэрвісы, дадавання новых функцый для рэдагавання выяў і пакетнага апрацоўвання фота.
Магчымасці: