Інструмент для стварэння загрузачных дыскаў Live USB з пэўным выпускам Fedora. Fedora Media Writer можа не толькі запісаць вобраз на флэш-накапляльнік, але і спампаваць яго. Прапануюцца афіцыйныя выпускі (Server, Workstation), Fedora Spins (KDE Plasma Desktop, Xfce Desktop, Cinnamon Desktop, ...) і Fedora Labs (Design Suite, Security Lab, ...). Падаюцца асноўныя звесткі пра кожны з іх, каб дапамагчы зрабіць правільны выбар.
Fedora Media Writer можа запісваць любыя загрузачныя вобразы ISO з лакальнага дыска, але майце на ўвазе, што праграма правяралася толькі з вобразамі Fedora.